Адмена прыгоннага права
Менавіта дзеянне гэтых двух дакументаў, з якіх другі канкрэтызаваў агульныя і не зусім ясныя палажэнні першага, зрабіла незваротным працэс падрыхтоўкі да адмены прыгоннага права па ўсёй імперыі, а іх апублікаванне легалізавала абмеркаванне праблемы. Неабходнасць рэформы была публічна пацверджана. Стала зразумелым, што прыгоннае права дажывае апошнія гады. Чаканне хуткіх перамен падштурхнула да
дзеянняў як памешчыкаў, так і сялян.
Ужо ў пачатку XIX ст. у беларускіх губернях назіралася тэндэнцыя да павелічэння памешчыцкай зямлі за кошт скарачэння сялянскіх надзелаў. Гэты працэс асабліва паскорыўся пасля 1857 г. Памешчыкі перасялялі сваіх сялян на горшыя землі, адразалі ў іх частку зямлі, увогуле пазбаўлялі надзелаў. Калі ў пачатку стагоддзя ў заходніх беларускіх губернях памешчыцкая зямля складала 1/3 усёй плошчы маёнтка, а ў карыстанні сялян было 2/3, то перад рэформай у Віленскай губерні сялянам засталося толькі 52,5 % ворыва і сенажацей, у Гродзенскай - 55,8 %. Значна павялічылася сярод сялян колькасць агароднікаў (мелі толькі сядзібы) і кутнікаў (не мелі ні зямлі, ні жылля).
Дзеянні памешчыкаў выклікалі пратэст сялян. Ен прымаў розныя формы: адмаўленне ад выканання феадальных павіннасцей, супраціўленне перасяленню і памяншэнню надзелаў, калектыўныя скаргі, самавольныя лясныя парубкі, падпальванне памешчыцкіх сядзіб, напады на памешчыкаў і аканомаў, непадпарадкаванне памешчыцкай і ўрадавай адміністрацыі. У 1858 - 1860 гг. сялянскія хваляванні адбыліся ва ўсіх беларускіх губернях. Паводле няпоўных звестак (пра некаторыя выступленні мясцовыя ўлады не паведамлялі), у гэты час зарэгістравана 42 сялянскія хваляванні, 11 з якіх былі падаўлены пры дапамозе войскаў і паліцыі.
Своеасаблівым пратэстам супраць прыгонніцкай сістэмы з'.явіўся т. зв. "цвярозы рух", які разгарнуўся ў 1858 — 1859 гг. Ён быў накіраваны супраць вінных водкупаў1, высокіх падаткаў на віно і спайвання насельніцтва. На сялянскіх сходах прымаліся рашэнні байкатаваць пітныя дамы, ствараліся "брацтвы цвярозасці". У гэтым руху прымалі ўдзел амаль усе катэгорыі прыгнечанага насельніцтва. Напрыклад, у "брацтвах цвярозасці" Ваўкавыскага і Пружанскага паветаў Гродзенскай губерні было каля 5 тыс. чалавек.
Нягледзячы на тое, што сялянскія хваляванні былі стыхійнымі і лакальнымі, не вызначаліся масавасцю і настойлівасцю, яны добра выявілі агульныя інтарэсы прыгоннага сялянства, адлюстравалі настрой і жаданні народа. Сяляне выступалі за сапраўднае і поўнае вызваленне ад памешчыцкай улады і перадачу ім усей зямлі, памешчыкі - за адмену прыгоннага права пры захаванні сваёй уласнасці на зямлю. Безумоўна, царызм падтрымаў памешчыкаў.
19 лютага 1861 г. Аляксандр II зацвердзіў усе заканадаўчыя акты (іх было 17), якія тычыліся адмены прыгоннага права, і звярнуўся да народа з маніфестам. Але апублікаваны ўсе гэтыя дакументы былі 5 сакавіка 1861 г. Такі значны разрыў паміж датай зацвярджэння царом заканадаўчых актаў і іх алублікаваннем для ўсеагульнага азнаямлення тлумачыцца тым, што патрэбна было не толькі надрукаваць неабходную колькасць экзэмпляраў гэтых вялікіх дакументаў, але і прыняць шэраг прэвентыўных (папераджальных) захадаў на выпадак хваляванняў, якія небеспадстаўна прагназіраваліся ўладамі. Былі падрыхтаваны неабходныя вайсковыя часці ў сталіцах, а ў губерні для назірання за парадкам накіраваны флігель-ад'ютанты, якія ў неабходных выпадках мелі права дзейнічаць ад імя цара.
Усе дакументы, апублікаваныя 5 сакавіка 1861 г., можна падзяліць на тры групы: агульныя палажэнні, мясцовыя палажэнні, дадатковыя правілы. Юрыдычных актаў, пад нормы якіх падпадала ўся імперыя, было некалькі. Гэта - Агульнае палажэнне аб сялянах, якія выйшлі з прыгоннай залежнасці, Палажэнне аб упарадкаванні дваровых людзей, якія выйшлі з прыгоннай залежнасці, Палажэнне аб выкупе сялянамі, якія выйшлі з прыгоннай залежнасці, іх сядзібнай аседласці і аб садзейнічанні ўрада набыццю гэтымі сялянамі ва ўласнасць палявых надзелаў, Палажэнне аб губернскіх і павятовых па сялянскіх справах установах, а таксама "Правілы аб парадку ўвядзення ў дзеянне Палажэнняў аб сялянах, якія выйшлі з прыгоннай залежнасці". 3 мясцовых палажэнняў непасрэдна тэрыторыі Беларусі тычылася два: Мясцовае палажэнне аб пазямельным уладкаванні сялян, якія паселены на памешчыцкіх землях у губернях: Вялікарасійскіх, Новарасійскіх і Беларускіх (пад гэта палажэнне падпадалі Магілёўская губерня і большая частка Віцебскай) і Мясцовае палажэнне аб пазямельным уладкаванні сялян, якія паселены на памешчыцкіх землях у губернях: Віленскай, Гродзенскай, Ковенскай, Мінскай і частцы Віцебскай (ахоплівала астатнюю тэрыторыю Беларусі).
У маніфесце і палажэннях былі заканадаўча замацаваны ўсе агульныя для сялян асабістыя і маёмасныя правы, правы грамадскага кіравання сялян, дзяржаўныя і земскія павіннасці. Галоўным звяном у заканадаўчых актах рэформы былі асабістыя правы сялян. У маніфесце падкрэслівалася, што адмена прыгоннага права з'яўляецца вынікам добраахвотнай ініцыятывы "высакароднага дваранства". У алпаведнасіу_.з маніфестам селянін адразу атрымліваў асабістую свабодў~Былы прыгонны, у якогараней йазггеівчык^ер забраць усю яуі» маёмасць, а самога прадаць, падараваць, закласці, зараз атрымліваў не толькі магчымасць вольна распараджацца сваёй асобай, але і шэраг грамадзянскіх правоў: ад свайго імя заключаць розныя грамадзянскія і маёмасныя пагадненні, адкрываць гандлёвыя і прамысловыя прадпрыемствы, пераходзіць у іншыя саслоўі.
Агульныя палажэнні ўводзілі новую сістэму кіравання вёскай. Яна была заснавана на выбарнасці ніжэйшых службовых асоб. Сяляне, якія жылі на зямлі аднаго памешчыка, складалі сельскую грамаду (абшчыну). На сходзе сельскай грамады выбіраўся стараста. Некалькі сельскіх абшчын, якія адносіліся да аднаго царкоўнага прыхода, стваралі воласць. На валасным сходзе сельскія старасты і ўпаўнаважаныя ад кожных 10 двароў выбіралі валасное праўленне, валаснога старшыню і суддзю. Сельскія і валасныя праўленні займаліся раскладкай і зборам падаткаў, выконвалі распараджэнні мясцовых улад, рэгулявалі пазямельныя адносіны сялян, сачылі за парадкам у вёсцы. За своечасовае выкананне ўсіх павіннасцей сяляне неслі адказнасць на аснове кругавой парукі, а судовыя справы вырашаліся паводле норм і традыцый звычаёвага права.
Для непасрэднага правядзення рэформы на месцах ствараліся спецыяльныя органы — павятовыя міравыя з'езды і губернскія па сялянскіх справах установы. Кантралявалі дзейнасць гэтых органаў губернатары. Першай інстанцыяй па ўрэгуляванні адносін паміж сялянамі і памешчыкамі з'яўляліся міравыя пасрэднікі, якія прызначаліся губернатарам з мясцовых дваран. Асноўным абавязкам міравых пасрэднікаў было садзейнічанне складанню ўстаўных грамат — нарматыўных актаў, дзе вызначаліся пазямельныя адносіны сялян і памешчыкаў. На складанне і падпісанне ўстаўных грамат адводзілася два гады.
Пазямельнае ўладкаванне сялян Беларусі, як ужо было сказана, ажыццяўлялася на аснове двух мясцовых палажэнняў. У Магілёўскай і Віцебскай губернях, дзе захавалася абшчыннае землекарыстанне, устанаўліваліся вышэйшыя (ад 4 да'5,5 дзес.) і ніжэйшыя (ад 1 да 2 дзес.) памеры сялянскіх надзелаў. Калі да рэформы ў карыстанні селяніна зямлі было больш за вышэйшую норму, то памешчык меў права адрэзаць лішак у сваю карысць. У Гродзенскай, Віленскай і Мінскай губернях існавала падворнае землекарыстанне.
Другие рефераты на тему «История и исторические личности»:
- Реформы Цинь Шихуана
- Социально-экономическое и политическое развитие Российской империи в конце XIX - начале XX века
- Структурные и институциональные преобразования в государствах-участниках СНГ после распада СССР
- Чины, звания и титулы в Российской империи (XVIII-XIX вв.)
- Хрущевская отепель и ее влияние на жизнь страны
Поиск рефератов
Последние рефераты раздела
- Анализ эпохи наполеоновских войн
- Аравия в раннее средневековье. Образование общеарабского раннефеодального государства
- Башкортостан в послевоенный период
- Болгарский вектор во внешней политике СССР и мероприятия Коминтерна на Балканах
- Борис Годунов, преступление и наказание
- Борьба белорусского народа против полонизции
- Борьба за независимость в странах Тропической Африки